адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гу́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Губічы.
Губіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Губічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 343 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Губіцкага сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 8 жніўня 1984 года скасаваны пасёлак Падлессе[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабудскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Асавок, Баец, Барок, Васход, Даліна, Елянец, Лявады, Недайка, Падчыстае, Салаўёў, Старая Буда, Светлы, Ясмень)[3]. 22 сакавіка 2018 года скасаваны пасёлак Салаўёў[4].
У склад Губіцкага сельсавета ўваходзілі ў наш час не існыя: да 1930 года пасёлак Дубенск, да 1964 года пасёлак Падлессе (да 1929 года меў назву Пяціхатка).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 772 чалавекі[5], з іх 93,1 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 1343 чалавекі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.