адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэ́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Грэск.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шышчыцкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Гацукоўскага сельсавета Уздзенскага раёна перададзена вёска Вераб’ёва[2]. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Труханавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Асавец, Калюга, Камень, Карачоўшчына, Падлужжа і Труханавічы) сельсаветаў[3]. 27 снежня 1962 года ў склад Грозаўскага сельсавета Капыльскага раёна пералічаны 6 населеных пунктаў Асавец, Калюга, Камень, Карачоўшчына, Падлужжа і Труханавічы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Грэскага сельсавета было 6 населеных пунктаў[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Маяцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Боркі, Ветка, Клешава, Леткаўшчына, Маяк, Мусічы і Шулякі), у склад Гацукоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Вераб’ёва, Забелы, Ульянаўка, Швяды, Шышчыцы і Яўладавічы)[6].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (12 населеных пунктаў) — 2323 чалавекі[7], з іх 93,5 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 1,4 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2290 чалавек[9].
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.