род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Груша́нка[3][4] (Pyrola) — род кветкавых раслін сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Грушанка | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Pyrola L. | |||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||
|
Шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім галінастым карэнішчам. Лісце простае, суцэльнае, скурыстае, цёмна-зялёнага колеру, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разетцы, зімуе. Кветкі белага, ружовага, чырванаватага або зеленаватага колеру, на доўгіх кветаносах, у гронкападобных верхавінкавых суквеццях. Плод — 5-гнездавая каробачка бурага колеру.
Род налічвае каля 40[4] (33[5]) відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я.
На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:
У існаванні грушанак вялікае значэнне мае сімбіёз з грыбамі, асабліва на ранніх стадыях развіцця, калі праростак жывіцца выключна за кошт іх міцэлію[6].
Расліны роду выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных і лекавых (мачагонныя і процізапаленчыя сродкі)[4]. У наземнай частцы раслін маецца вялікая колькасць дубільных рэчываў[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.