From Wikipedia, the free encyclopedia
Група армій «D» (ням.: Heeresgruppe D) — адна з груп армій вермахта падчас Другой сусветнай вайны.
Група армій «D» ням.: Heeresgruppe D | |
---|---|
Гады існавання | 26 кастрычніка 1940 — 6 мая 1945 |
Краіна | Трэці Рэйх |
Падпарадкаванне | Трэці рэйх |
Тып | Група армій |
Войны | Другая сусветная вайна |
Удзел у |
Аперацыя Юбілей |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Група армій «D» сфарміравана 26 кастрычніка 1940 г. у Францыі пры падзеле камандавання групы армій «С» і групы армій «А». З 15 красавіка 1941 група армій «D» пачала называцца Галоўнакамандаваннем «Захаду» (ням.: Oberbefehlshaber «West»). У выніку гэтага некаторыя даследчыкі няправільна называюць яе групай армій «Захад». Галоўнай задачай групы армій было ажыццяўленне акупацыйных функцый у Францыі, Бельгіі, Нідэрландах.
У жніўні 1942 падраздзяленні групы армій адбілі спробу саюзнікаў захапіць порт Д'еп. На працягу 1942—1944 гг. войскі групы сумесна з арганізацыяй «Тота» прымалі ўдзел у стварэнні «Атлантычнага вала». У лістападзе 1942 г. войскі групы армій «D» правялі аперацыю па захопу тэрыторыі вішысцкай Францыі. Пачынаючы з канца 1943 г., падраздзяленні групы армій прымаюць актыўны ўдзел у барацьбе з рухам Супраціву.
На працягу першай паловы 1944 г. камандаванню групы армій «D» былі падпарадкаваны войскі групы армій «B» і групы армій «G», а ў канцы года яшчэ і групы армій «H». З 10 верасня 1944 г. групу пачалі называць выключна Галоўнае камандаванне «Захаду». З моманту высадкі саюзнікаў у Нармандыі, а ў далейшым і на паўднёвым узбярэжжы Францыі, вяла абарончыя баі з паступовым адыходам да меж Трэцяга Рэйха. Фактычна камандаванне ажыццяўляла кіраўніцтва ўсімі нямецкімі войскамі на Заходнім фронце. 25 сакавіка 1945 г. яна была перайменавана ў Галоўнакамандаванне «Поўдзень». 22 красавіка 1945 г., пасля капітуляцыі нямецкіх войск у Паўночнай Італіі, узяла на сябе лінію абароны па ўсёй тэрыторыі Паўднёвай Германіі. Капітулявала 6 мая 1945.
Лістапад 1940
Май 1944
Снежань 1944
Май 1945
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.