Грозны
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Грозны — сталіца Чачэнскай Рэспублікі, цэнтр Грозненскага раёна. Горад рэспубліканскага значэння, у склад раёна не ўваходзіць, утварае гарадскую акругу горад Грозны. Горад размешчаны на абодвух берагах ракі Сунжа. Насельніцтва — 301 253 чалавекі (2019).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнік у 1818 годзе пры будаўніцтве Сунжанскай абарончай лініі як расійская крэпасць Грозная. У снежні 1869 годзе крэпасць, якая страціла сваё ваеннае значэнне, была перайменавана ў г. Грозны. У 1893 годзе праз Грозны прайшла чыгуначная лінія Беслан — Пятроўск-Порт (цяпер Махачкала). У 1893 годзе паблізу горада пачалася здабычы нафты. У пачатку 20 ст. Грозны ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтр Паўночнага Каўказа, працавалі нафтаперагонныя заводы, чыгуналіцейны завод і механічныя майстэрні. 7 сакавіка 1944 года, у сувязі з дэпартацыяй чачэнцаў і інгушоў, горад быў цэнтрам Грозненскай акругі ў складзе Стаўрапольскага края, але 22 сакавіка 1944 ён зноў атрымаў статус цэнтра асобнага рэгіёну — Грозненскай вобласці, а з 9 студзеня 1957 года, пасля рэабілітацыі чачэнцаў і інгушоў, — сталіцы адноўленай ЧІАССР.
1 кастрычніка 1991 года Агульнанацыянальная кангрэс чачэнскага народу пад кіраўніцтвам Джахара Дудаева абвясціў аб падзеле Чачэна-Інгушэціі на суверэнную Чачэнскую рэспубліку (сталіца — Грозны) і Інгушскую рэспубліку ў складзе РСФСР.
Падчас Першай і Другой чачэнскай вайны моцна разбураны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.