From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадства спажывання (англ.: consumer society) — метафара, якая абазначае сукупнасць грамадскіх дачыненняў, што склаліся на аснове прынцыпу індывідуальнага спажывання. Грамадству спажывання ўласцівае масавае спажыванне матэрыяльных выгодаў і ўтварэнне адпаведнай сістэмы каштоўнасцей і ўсталёвак. Павелічэнне колькасці людзей, якія падтрымліваюць каштоўнасці грамадства спажывання, з’яўляецца адной з рысаў сучаснага чалавецтва.
Мяркуецца, што гэтае паняцце з’явілася ва ўжытку на Захадзе да 1920 года[1] або пасля Другой сусветнай вайны.[2] Паняцце «спажывецтва» (анг. consumerism) прыйшоў ва ўжытак паралельна з ім.
Вывучэннем і крытыкай грамадства спажывання, у т. л. да з’яўлення самога панятку, займалася вялікая колькасць мысляроў і навукоўцаў. Сярод іх Торстэйн Веблен, Карл Менгер, Венс Пекард, Жан Бадрыяр (у т. л. ў творы «Грамадства спажывання: міфы і пабудовы» 1970 г.), Эрых Фром, Джон Гэлбрэйт.
З матэрыялістычнага гледзішча грамадства спажывання з’яўляецца ў выніку пашырэння капіталістычных стасункаў, якое суправаджаецца бурным эканамічным і тэхналагічным развіццём. Лічыцца, што капіталізм выклікае такія сацыяльныя змены, як рост прыбыткаў насельніцтва, які істотна змяняе структуру спажывання; зніжэнне працягласці працоўнага дня і павелічэнне вольнага часу; нарэшце, размыванне класавай структуры і індывідуалізацыя спажывання.
З ідэалістычнага гледзішча грамадства спажывання з’яўляецца эканамічнай праекцыяй палітычнай ідэі ўсеагульнай роўнасці. Сама ж ідэя роўнасці, як лічыцца, вынікае са старэння і заняпаду цывілізацыі і згубы ёй якіх-небудзь мараў і мэтаў высокага парадку. Паколькі ў адсутнасць супольных мэтаў натуральная еднасць грамадства немагчымая, то для захавання цэласнасці апошняга пачынаюць ужывацца палітычныя тэхналогіі, найперш прапаганда роўнасці і індывідуалізму.
У спажыванні, якое выходзіць за межы барацьбы за фізічнае існаванне, у рознай ступені ўдзельнічае пераважная большасць насельніцтва. За апошнія 40 год XX ст. асабістыя расходы на тавары і паслугі ва ўсім свеце павялічыліся больш як у чатыры разы ― з 4,8 млрд долараў у 1960 годзе да 20 млрд у 2000 годзе.
Вядучую ролю пачынаюць граць буйныя гандлёвыя цэнтры і супермаркеты, а роля дробных крамаў значна змяншаецца. Шырока распаўсюджваецца «шопінг», які становіцца папулярнай формай баўлення часу і самамэтай — калі тавары набываюцца не ў сувязі з практычнай неабходнасцю, а ў нейкай ступені для маральнага задавальнення, «пакупка дзеля пакупкі».
З’яўляецца развітая сістэма крэдытавання, банкаўскія карткі, карткі сталых пакупнікоў і г. д. Усё гэта паскарае працэс прымання рашэння пры пакупках. Сістэма крэдытавання ператвараецца ў аснову кіравання грамадствам, калі дабрабыт засноўваецца на рэчах, набытых у крэдыт, і залежыць ад стабільнага заробку. Апроч сваіх крэдытаў спажывец аплочвае частку крэдытаў вытворцаў і рэалізатараў, закладзеную ў цэны. Згодна з даследаваннямі, праведзенымі супрацоўнікамі сістэмы банкаў JAK (Швецыя), у Германіі да 1993 года сярэдні «крэдытны» складнік ад агульнага кошту тавараў і паслуг дасягнуў 50 %. У 2000 годзе 80 % насельніцтва, набываючы тавары, у выніку выплочвалі за «крэдытны» складнік больш за 50 % ад сумы. Для 10 % гэтая нагрузка склала крыху менш за 50 % і толькі для астатніх 10 % пакупнікоў дадатковыя накруткі былі менш за 30 % ад канчатковага кошту пакупкі.
Істотна змяняецца структура цэнаў на тавары і паслугі. Найчасцей яна ўключае сімвалічную цану за гандлёвую марку («брэнд»), калі тавары вядомых фірм могуць каштаваць у разы даражэй за аналагі, якія нічым ад іх не адрозніваюцца.
Становіцца модна быць знешне маладым і здаровым, асабліва сярод эліты. З’яўляецца так званая «індустрыя прыгажосці». Шырока распаўсюджваюцца працэдуры амаладжэння і пластычныя аперацыі. Фізкультура і спорт праходзяць працэс камерцыялізацыі. Прафесійныя спартыўныя клубы робяцца вытворцамі відовішчаў і пакупнікамі спартсменаў. Доступ да заняткаў фізкультурай робіцца рыначнай паслугай.
Калі пры капіталізме як такім мэтай прадпрыемстваў з’яўляецца атрыманне фінансавага прыбытку і гэтай мэце падпарадкоўваецца ўсё астатняе, то для грамадства спажывання гэта праяўляецца ў скрайніх формах.
Напрыклад, вытворца не зацікаўлены ў тым, каб прадаваць дасканалыя і надзейныя тавары, якія могуць служыць доўгія гады. Чым хутчэй састарэе пакупка — як фізічна, так і маральна — тым хутчэй будзе куплены новы аналагічны тавар. Адпаведна, вытворца больш зацікаўлены ў пастаяннай рэкламе і павярхоўных, знешніх зменах у сваёй прадукцыі, чым у яе сапраўдным удасканаленні. Попыт можа стварацца штучна: распрацоўваецца тавар, які не з’яўляецца сапраўды патрэбным для людзей, але сродкамі рэкламы навязваецца яго збыт. Гэтак «прапанова нараджае попыт», а не наадварот.
Змяншаецца матывацыя для тых, хто хацеў бы ствараць складаныя навукаёмкія вырабы, напрыклад, для патрэбаў касмічных даследаванняў, навукі або войска: складанае і спецыялізаванае вырабляецца доўга і ў невялікай колькасці асобнікаў і не прадаецца з вялікай нацэнкай. У той час як на буйнасерыйных простых вырабах з нізкім сабекоштам зарабіць можна хутка і шмат. Такім чынам грамадства схільнае не падтрымліваць высокі ўзровень навукі і тэхнікі па-за вобласцю спажывецкіх тавараў.
Развітыя грамадствы спажывання завозяць танную працоўную сілу і карыстаюцца сыравінай і таннымі таварамі краін трэцяга свету. Пераносячы ў іх прамысловыя магутнасці, развітыя краіны выкарыстоўваюць трэці свет як калоніі і пляцоўкі для размяшчэння экалагічна небяспечных вытворчасцей, чым выклікаюць пэўнае незадавальненне ў тамтэйшых элітаў, але і адначасова спрыяюць прамысловаму развіццю.
З паскарэннем тэмпаў вытворчасці і хуткім маральным і фізічным старэннем рэчаў адбываецца хуткае накопліванне вялікай колькасці смецця, якое не паспявае перапрацоўвацца натуральным чынам. Выкарыстоўваецца ўсё большая колькасць прыродных рэсурсаў, шмат з якіх з’яўляецца неаднаўляльнымі.
Рэвалюцыя ў сферы камунікацый (распаўсюджанне інтэрнэту і мабільнай сувязі) прыводзіць да ўзнікнення новай інфармацыйнай прасторы і пашырэння сферы стасункаў. Пры гэтым дасяг да гэтай сферы і ўдзел у стасунках становіцца платнай паслугай, немагчымай без наяўнасці трэціх асоб (правайдара).
Апалагеты грамадства спажывання сцвярджаюць, што сацыяльная абстаноўка стабілізуецца праз магчымасць пастаяннага знаходжання індывідаў у віртуальнай сацыяльнай рэальнасці. Апошняе стала тым больш дасяжным дзякуючы хуткаму распаўсюджанню мабільных прылад, валоданне якімі надае ўладальніку ілюзорна прэстыжны статус. Баўленне часу ў віртуальнай прасторы адначасова і дазваляе ўяўляць сябе важкай часткай грамадства, і дзейнічае як наркотык.
Насельніцтва масава пераводзіць міжасабовыя стасункі ў віртуальную сацыяльную рэальнасць, заснаваную на сацыяльных сетках, блогах і механізме збірання «падабаек». У сацыяльнай рэальнасці лёс індывідаў і нават агульнапрынятая ісціна залежаць ад меркаванняў, жаданняў астатніх, ад уплываў моды, ад папулярнасці індывідаў, здольнасці іх прамаўляць рэчы, прыемныя іншым. Чалавек, што жыве ў такой рэальнасці, адарваны ад фізічнай прыроды і разумення сапраўдных працэсаў у грамадстве. Сярод прыкметаў пагружэння чалавека ў віртуальную сацыяльную рэальнасць — звядзенне моўных стасункаў да кароткіх і нязначных каментароў; любаванне ўласнымі фотаздымкамі; перавага запазычаных чужых запісаў на ўласнай старонцы замест самастойна напісаных тэкстаў; пагоня за «падабайкамі» да запісаў і каментароў. Інфармацыйная прастора грамадства спажывання арганізаваная хаатычна: у выглядзе «стужак», якія няспынна абнаўляюцца і ў якіх амаль немагчыма назапашваць важную інфармацыю або структураваць яе па тэмах. Падобная арганізацыя стасункаў і інфармацыйнай прасторы дае вялікія магчымасці для маніпуляцыі масавай свядомасцю, унушэння людзям ідэй і матываў у абыход іх жаданняў і розуму.
За кошт змены прыярытэтаў у зацікаўленасцях людзей змяншаюцца адрозненні паміж імі ў культурным і рэлігійным жыцці. Адбываецца размыванне ідэнтычнасці і рэлігіі як такіх і нівеляванне памкненняў людзей да ўзроўню спажывецкай мары. Таксама адбываецца некаторае сацыяльнае ўроўніванне бяднейшага і багацейшага насельніцтва: за кошт крэдытаў памяншаецца знешняя розніца паміж іхнімі магчымасцямі спажываць.
Лічыцца, што гэта, як і знаходжанне ў віртуальнай сацрэальнасці, павінна зніжаць сацыяльную напружанасць унутры шматканфесійнага і рознага ў ступені матэрыяльнай забяспечанасці грамадства, але на практыцы ўзроўні злачыннасці, гвалту і нецярпімасці не змяншаюцца.
Культура, сярод іншага, уключае мову і нейкія ўстойлівыя ўяўленні пра прыўкраснае (эстэтыку). Віртуальная сацыяльная рэальнасць часткова прымітывізуе мову. Мода размывае эстэтыку, дазваляе чалавеку не працаваць над развіццём уласнага густу, а карыстацца прапанаванымі шаблонамі. Вытворцам адзення трэба прадаваць шмат, таму выгадна ўвесь час мець новыя павевы моды. У грамадстве спажывання адсталы ад моды чалавек адчувае сябе сімвалічна бедным. Такім чынам дэградуюць адны з падставовых складнікаў культуры.
Праз размыванне рэлігіі і ідэнтычнасці як такіх змяншаецца здольнасць грамадства да супольнай, узгодненай дзейнасці ў межах вялікіх праектаў. Пастаяннае знаходжанне пад наркатычным уздзеяннем «шопінгу» і віртуальнай сацыяльнай рэальнасці выхоўвае грамадзян, не схільных да даследавання свету і самаўдасканалення.
Развіццё дзяржавы і грамадства ўяўляе сабой падвойны працэс. Для функцыянавання грамадства спажывання дастаткова толькі тонкай праслойкі людзей, якія б забяспечвалі кіраванне і падтрымлівалі грамадства ў «працоўным» стане. Да іх выстаўляюцца павышаныя патрабаванні. Астатняя, большая частка грамадства займаецца тым, што забяспечвае бесперапынную працу тэхнікі. Патрабаванні да такіх людзей зніжаюцца. Такім чынам агульная базавая адукацыя пераходзіць ад вывучэння законаў работы Сусвету ў цэлым да механічнага завучвання асобных дэталяў або неістотнай інфармацыі. Асноўнай мэтай індывіда робіцца спажыванне, а старанная праца, вучоба, павышэнне кваліфікацыі ўяўляе сабой толькі другасны сродак дасягнення гэтай мэты.
Гэткім чынам губляючы культуру, рэлігію, адукацыю і навуку, грамадства па сутнасці рухаецца назад да першабытнага статку, у якім кожны індывід спрабуе сцвердзіць сваю важнасць за кошт візуальных сімвалаў грамадскага статусу.
Доктар фізіка-матэматычных навук РАН Уладзімір Арнольд пісаў:
Амерыканскія калегі патлумачылі мне, што нізкі ўзровень агульнай культуры і школьнай адукацыі ў іх краіне — свядомае дасягненне дзеля эканамічных мэтаў. Справа ў тым, што, начытаўшыся кніг, адукаваны чалавек уяўляе сабой найгоршага пакупніка: ён менш набывае пральных машын і аўтамабіляў і пачынае аддаваць перавагу Моцарту і Ван Гогу, Шэкспіру ці тэарэмам. Ад гэтага пакутуе эканоміка грамадства спажывання і, найперш, прыбыткі гаспадароў жыцця. Вось яны і імкнуцца не дапусціць культурнасці і адукаванасці, якія, у дадатак, перашкаджаюць ім маніпуляваць насельніцтвам, як пазбаўленым інтэлекту статкам.[3] |
Беларускае грамадства пасля дваццаці гадоў постсавецкай незалежнасці мае высокі патэнцыял ператварэння ў грамадства спажывання і ідзе гэтым шляхам. Ператварэнню спрыяюць пералічаныя ніжэй чыннікі.
Вось прывабная прадмова аднаго з сайтаў, якія прапаноўваюць гэтыя паслугі:
Шэнгенская віза па пакупкі — гэта адна з самых актуальных прапаноў на сённяшні дзень. Пачынаючы з 90-х гадоў, Польшча і Літва карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод шопінг-турыстаў. На жаль, нягледзячы на актыўнае развіццё сетак гандлёвых цэнтраў Беларусі, выбар вопраткі ў Польшчы ці Літве значна шырэйшы. Апроч таго, на рынку гэтых краін даўно працуюць вядомыя брэнды, а наяўнасць рэгулярных распродажаў, нізкія кошты і мажлівасць вярнуць Tax Free робяць паездкі ў суседнія краіны вельмі прывабнымі.[5] |
Паказчык | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Фірмовыя крамы, адз. | |||||||||
Гандлёвыя цэнтры, адз. | |||||||||
Забяспечанасць гандлёвымі плошчамі на 1000 жыхароў, м кв. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.