![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/%25D0%25A0%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D0%25B3%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B6%25D0%25B4%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D1%2588%25D1%2580%25D0%25B8%25D1%2584%25D1%2582_1707.svg/langbe-640px-%25D0%25A0%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D0%25B3%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B6%25D0%25B4%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D1%2588%25D1%2580%25D0%25B8%25D1%2584%25D1%2582_1707.svg.png&w=640&q=50)
Грамадзянскі шрыфт
спрошчанае напісанне рускага алфавіту ў выніку рэформы 1708 г. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзянскі шрыфт, ці т.зв. «гражданка» — графічная сістэма, распрацаваная для Расіі ў Галандыі ў пачатку 18 ст. Аснова ўсіх кірылічных графічных сістэм новага часу.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%B6%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%88%D1%80%D0%B8%D1%84%D1%82_1707.svg/320px-%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%B6%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%88%D1%80%D0%B8%D1%84%D1%82_1707.svg.png)
У аснове алфавіта ляжаў тагачасны алфавіт царкоўнаславянскай мовы. Пры стварэнні «гражданкі» былі выдаленыя літары «псі», «ксі», «омега», «от», знакі націску і цітлы, было афіцыйна замацавана напісанне літар «е», «я», «э». За далейшы час існавання былі вынятыя 12 літар, і ўведзеныя яшчэ 2 новыя: «и» (1735), «ё» (канец 18 ст., як норма канчаткова з 1956).
Абрыс літар быў створаны на аснове шрыфту кнігі Іллі Капіевіча (Капіеўскага) «Повествование кругов небесных» (Амстэрдам, 1699).
Першы шрыфт быў адліты ў Амстэрдаме (1708), першая кніга, надрукаваная такім шрыфтам: «Геометриа славенски землемерие» (1708).