Грамадзянская вайна ў Кітаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзянская вайна ў Кітаі (кіт. трад. 國共内戰, спр. 国共内战, піньінь guógòng neìzhàn) — комплекс узброеных канфліктаў на тэрыторыі Кітая паміж сіламі, падкантрольнымі ўладам Кітайскай Рэспублікі і кітайскімі камуністамі ў 1927—1950 гадах (з перапынкамі). Вайна пачалася ў 1927 годзе пасля Паўночнага паходу, падчас якога па рашэнні правага крыла Гаміньдана, на чале якога стаяў Чан Кайшы, быў разарваны саюз паміж Гаміньданам і КПК.
Грамадзянская вайна ў Кітаі | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата |
1) красавік 1927 — снежань 1936 2) студзень 1941 — ліпень 1945 3) сакавік 1946 — май 1950 |
||
Месца | Кітай | ||
Вынік | Пераход кантынентальнай часткі Кітая пад кантроль камуністаў. Стварэнне КНР. Адступленне Гаміньдана на Тайвань і абвяшчэнне яго тэрыторыяй Кітайскай Рэспублікі. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У снежні 1936 года гаміньданаўскія генералы Чжан Сюэлян і Ян Хучэн падчас так званага «Сіяньскага інцыдэнту» арыштавалі Чан Кайшы, прымусіўшы яго пагадзіцца на прапанову камуністаў аб перамір’і — з тым каб абодва бакі маглі сканцэнтравацца на барацьбе супраць японскіх захопнікаў. Пасля ж перамогі над Японіяй грамадзянская вайна аднавілася з новай сілай.