![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Flag_of_Gornoklyuchevskoe_%2528Primorsky_krai%2529.png/640px-Flag_of_Gornoklyuchevskoe_%2528Primorsky_krai%2529.png&w=640&q=50)
Горныя Ключы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Горныя Ключы (руск.: Го́рные Ключи́) — курортны пасёлак у Кіраўскім раёне Прыморскага края Расіі, адміністрацыйны цэнтр Горнаключэўскага гарадскога паселішча. Пасёлак Горныя Ключы размешчаны на рацэ Усуры, у месцы ўпадзення ў яе пратокі Драгучына. Праз пасёлак праходзіць федэральная траса А370 Усуры. Адлегласць да раённага цэнтра, пасёлка Кіраўскі, складае 16 км, да найбліжэйшай чыгуначнай станцыі Шмакаўка 21 км. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя, на якой спыняюцца ўсе пасажырскія цягнікі, — Ружына, знаходзіцца ў горадзе Лесазаводску. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1965 года.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Курортны пасёлак
Горныя Ключы
|
Закрыць