From Wikipedia, the free encyclopedia
Гонта (польск.: gont), або дранка, драніцы — драўляны матэрыял для пакрыцця даху і сцен у форме невялікіх тонкіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам з другога. Робіцца з яловай, хваёвай, асінавай і інш. драўніны, даўжынёй звычайна 50—60 см, шырынёй каля 10 см. Дах з гонты служыць 25—35 гадоў. Вядома ва ўсёй Еўропе.
У Беларусі гонта вядома з даўніх часоў, рабілася ўручную (радыяльным расколваннем), пазней — на механізаваных станках (распілоўваннем). Гонтай крылі дахі ўсіх тыпаў будынкаў. Дошчачкі ўваходзілі адна ў адну і прыбіваліся да дахаў. Кожны верхні рад гонты перакрываў ніжэйшы, таму пакрыццё атрымлівалася шматслойнае — да 4 слаёў (касцёл у Койданаве, XVIII ст.). Часам гонту ніжняга, навіслага над карнізам рада рабілі завостранымі, што ўпрыгожвала дах (сядзібны дом у Борках, званіцы ў Белагрудзе і Шарашове, касцёл[удакладніць] у Жытомлі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.