Глыбоцкі замак — абарончае збудаванне ў мястэчку Глыбокае у ВКЛ (сучасны г. Глыбокае Віцебскай вобласці). Існаваў у 16—18 ст.
Апісанне
Пабудаваны на месцы «двара» Зяновіча (паўднёва-заходняя частка мястэчка). Замак пазначаны на карце М. Струбіча «Тэатр вайны за Інфлянты» (1589 г.). Апісанні замка таго перыяду невядомыя, але, відаць, ён не адрозніваўся ад традыцыйных тагачасных збудаванняў з земляным валам, драўлянымі сценамі і вежамі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. пад сценамі замка 30 чэрвеня 1654 г. адбыўся бой паміж атрадамі войска ВКЛ і расійскімі войскамі на чале з думным дваранінам Ж. В. Кондыравым. Паводле гістарычных крыніц, 2 жніўня 1654 г. замак быў спалены ўшчэнт, а кіраўнік абароны замка полацкі падкаморы Бяганскі трапіў у палон. У 1658 г. атрад войска палкоўніка ВКЛ У. Валовіча ўзяў штурмам замак і спаліў яго, а захопленыя гарматы адвёз у Даўгінаў. Пазней замак быў адноўлены і праіснаваў да канца 18 ст. У 1700 г. у час Паўночнай вайны замак моцна пацярпеў ад вялікага пажару. Паступова замчышча было забудавана, вул. Замкавая яшчэ згадвалася ў дакументах канца 18-19 ст.
Літаратура
- Ткачоў М. Глыбоцкі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 539. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 308. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.