Глыбачанскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Глыбача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Глыбачка.
Глыбачанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ушацкі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Глыбачка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 574 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Глыбачка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Ушацкага раёна БССР. У 1934 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рукшаніцы. З 21 чэрвеня 1935 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці. З 9 верасня 1946 года ў складзе адноўленага Ульскага раёна Віцебскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна. 19 лютага 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Усвейскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бадзяліна, Бальбінава, Двор Усвея, Капусціна, Маёўка, Пенная Ніва, Усвея), таксама ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Асінаўка, Бярозава, Кавалеўшчына, Краснае, Красная Горка, Ляхава, Рацькава, Шалапечына)[1]. Пасля 1958 года цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Глыбачка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глыбачанскага сельсавета 29 населеных пунктаў[2]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Паўлоўшчына[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 820 чалавек[4], з іх 93,4 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 574 чалавекі[6].