From Wikipedia, the free encyclopedia
Герман Бургавэ (нідэрл.: Herman Boerhaave; 31 снежня 1668, Ворхаўт, паблізу Лейдэна — 23 верасня 1738, Лейдэн) — нідэрландскі ўрач, батанік і хімік, замежны член Парыжскай АН (1731) і Лонданскага каралеўскага таварыства (1730).
Вучыўся ў Лейдэне, дзе абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі (1690). У 1693 атрымаў ступень доктара медыцыны; з 1709 прафесара Лейдэнскага ўніверсітэта. Таленавіты ўрач і педагог, Бургавэ стварыў першую навуковую клініку. Сярод вучняў: ван Світэн, Ж. Ламетры і інш.
У сваіх медыцынскіх даследаваннях Бургавэ першым ужыў тэрмометр і лупу. Бургавэ спрабаваў ўзгадніць вынікі анатамічных і фізіялагічных даследаванняў з практычным вопытам, адводзячы першае месца клініцы. У выдадзеным каталогу Лейдэнскага батанічнага саду (1709) апісаў і класіфікаваў новыя віды раслін. Шырокім распаўсюджваннем карыстаўся падручнік «Асновы хіміі» (тт. 1-2, 1732), у якім Бургавэ сістэматызаваў хімічныя веды таго часу. Паказаў, што ртуць пры доўгім награванні (15 гадоў) і шматразовых перагонках (500 разоў) не змяняецца, лічыў хімію самастойнай навукай; быў праціўнікам алхіміі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.