Джон Прынгл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джон Прынгл

Джон Прынгл (англ.: John Pringle; 10 красавіка 1707, графства Роксбургшыр, Шатландыя18 студзеня 1782, Лондан) — шатландскі ўрач і фізіёлаг, адзін з заснавальнікаў ваеннай медыцыны. Лаўрэат медаля Коплі (1752).

Біяграфія

Вучыўся ў Сент-Эндрускім і Лейдэнскім універсітэтах, дзе ў 1730 годзе атрымаў дыплом урача. Вучань Г. Бургавэ. Пазней працаваў адначасова ўрачом і прафесарам этыкі ва ўніверсітэце.

У 1744—1748 гадах працаваў галоўным урачом англійскага войска ў Нідэрландах, а да 1758 года — прыдворным каралеўскім урачом, у гэты час напісаў кнігу «Назіранні над хваробамі салдат у лагерах і гарнізонах», пазней яна выйшла на некалькіх мовах, а ў Вялікабрытаніі неаднаразова перавыдавалася.

У 1758 годзе стаў членам Лонданскага каралеўскага таварыства, Прэзідэнтам якога быў у 1772—1778 гады. Пасля смерці навукоўцу ў Вестмінстэрскім абацтве быў усталяваны помнік. У XIX стагоддзі ў гонар Прынглі названы род крыжакветных Pringlea.

Зноскі

1. Sir John Pringle, 1st Baronet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

3. Прингл Джон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Lundy D. R. The Peerage

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.