Герб Мар’інай Горкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Мар’інай Горкі — геральдычны знак горада Мар’інай Горкі, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусь.
Герб Мар’інай Горкі зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 г. № 42. Аўтар герба: А. А. Шпунт. Мастак: І. А. Шпунт.
На шчыце ў блакітным полі «іспанскага» шчыта на сярэбраным воблаку ў залатой мандорле Багародзіца ў чырвона-блакітных адзеннях з белым покрывам.
Герб раёна супадае з гербам горада Мар’іна Горка. Паходжанне назвы горада Мар’іна Горка сыходзіць у дахрысціянскія часы. Па легендзе, на ўзвышшы, якое калісьці знаходзілася на месцы сучаснага горада, стаяла паганская бажніца. Тут пакланяліся нарачонай Сонца, багіні-маці, заступніцы дзіцянараджэння Мары. Праз шмат гадоў, у 1874, у Мар’інай Горцы — вёсцы Ігуменскага павета Мінскай губерні — была пабудавана царква Раства Найсвяцейшай Багародзіцы. Храм быў вядомы даўнейшым абразом «Матка Боская», асабліва шанаваным мясцовымі жыхарамі. Свята праваслаўнай царквы Пакроваў Найсвяцейшай Багародзіцы адзначаецца 1 кастрычніка. Яно было ўсталявана ў памяць падзеі, якая адбылася ў Канстанцінопалі ў сярэдзіне X ст. Імперыя вяла ў той час вайну з сарацынамі, і гораду пагражала смяротная небяспека. У азначаны дзень Святы Андрэй Юродзівы і яго вучань Епіфаній, знаходзячыся ва Улахернскім храме падчас усяночнага трывання, убачылі на паветры Маці Божую з процьмай святых, якая малілася пра мір і распасцерла сваё покрыва (амафор) над хрысціянамі. Грэкі падбадзёрыліся, і сарацыны былі адбіты. Царкоўнаму набажэнству ў гэты дзень нададзена асаблівая велічнасць. У гонар Пакроваў Божай Маці існуе акафіст.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.