From Wikipedia, the free encyclopedia
Мандорла[1] (ад італ.: mandorla «міндаліна») — у хрысціянскім мастацтве адмысловая форма німбу , ззянне авальнай формы, выцягнутае ў вертыкальным кірунку, усярэдзіне якога змяшчаецца выява Хрыста ці Маці Божай (радзей святых).
Большасць навукоўцаў бачыць вытокі мандорлы у мастацтве Старажытнага Рыма і Палесціны[2]. Паводле адной з версій, у хрысціянскую іканаграфію вобраз трапіў з будыйскага мастацтва праз Персію і Арменію[3]. Старажытныя выявы Мандорлы ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ і манастыры Латому датуюцца V стагоддзем н. э.
Выява Хрыста ў мандорле асабліва ўласціва іканаграфіі Праабражэння Гасподняга і Другога Прышэсця; мандорла перадае тут ззянне славы Гасподняй. Гэта ж значэнне праслаўлення мае мандорла і ў іканаграфіі Успення Божай Маці . Пачынаючы з канца XII стагоддзя мандорла стала выкарыстоўвацца ў іканаграфіі Уваскрасення Хрыстова. Падрабязнае багаслоўскае тлумачэнне «фаворскае святло » атрымаў у коле ісіхастаў.
Мандорла на Вікісховішчы |
Мандорла можа мець як выцягнутую, авальную форму, так і форму круга. Колер мандорлы, паколькі сімвалізуе ззянне, складаецца з кольцаў, размешчаных у парадку высвятлення — або да цэнтру, альбо да краёў. Сама мандорла часта бывае намаляваная працятай тонкімі залатымі прамянямі, альбо гэтыя прамяні таксама могуць быць напісаны белай фарбай. Колер мандорлы звычайна сіне-блакітны ці чырвоны, часам яна пазалочваецца. На іконе прападобнага Андрэя Рублёва «Праабражэнне Гасподняе» са святочнага чыну іканастасу мандорла намаляваная блакітна-чорным колерам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.