Герб Івянца From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Івянца́ — афіцыйны геральдычны сімвал Івянца, пасёлка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 14 кастрычніка 1998 года пад № 66.
У верхняй, найбольш пачэснай частцы сучаснага гарадскога герба адлюстравана графская залатая карона з характэрнымі для геральдыкі асаблівасцямі — залатая, з дзевяццю жамчужынамі. Ніжэй кароны размяшчаецца леў, прысутнасць якога сімвалізуе сувязь з родам графаў Салагубаў.
Аўтар герба А. А. Шпунт.
Паводле пісьмовых крыніц, Івянец вядомы з 2-й палавіны XV ст. У 1522 годзе ён упамінаецца як мястэчка Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага. З 1470 года Івянцом валодалі графы Салагубы, дзякуючы якім у пачатку XVIII в. паселішча стала цэнтрам графства. Графскі род валодаў радавым гербам «Праўдзіч»: у блакітным полі выходзіць са сцяны леў, павернуты ўлева. У пярэдніх лапах ён трымае жалезны круг ці шар. Б. Папроцкі, польскі гісторык і геральдыст (1543—1614), піша, што герб гэты быў прынесены ў Польшчу з Германіі ў XIV ст.
Графскі герб стаў асновай для стварэння сучаснага гарадскога. Іменна асновай, бо ў адрозненне ад радавога гарадскі мае свае асаблівасці. Так, у гербе Салагубаў леў «выходзіць» і павернуты ўлева. У гербе горада — «узнікае» і павернуты ўправа. «Узнікаючы» леў малюецца як верхняя частка ўздыбленага льва па пояс з пярэднімі лапамі і з верхняй часткай хваста. У адрозненне ад «вырастаючага» льва (гл. герб Воранава) ці «ўздыбленага» (гл. гербы Слоніма, Ліды, Парыч), леў «узнікаючы» ў івянецкім гербе не дакранаецца сваім ніжнім краем да якой-небудзь фігуры, размешчанай ніжэй. Іменна таму гэты леў размешчаны ў цэнтры поля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.