![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Geralt.jpg/640px-Geralt.jpg&w=640&q=50)
Геральт з Рывіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ге́ральт[1] (Гэральд[2]) з Ры́віі (польск.: Geralt z Rivii) — галоўны герой цыкла «Вядзьмар», напісанага Анджэем Сапкоўскім, ведзьмар[1] (ведзьмін[2]), які вядзе бесперапынную барацьбу з жахлівымі монстрамі і нячысцікамі. У гэтым і ёсць наканаванне ведзьмара — ахоўваць спакой чароўных краін ад злых сіл.
Геральт з Рывіі | |
---|---|
![]() | |
З'яўленні |
Творы: «Апошняе жаданне», «Меч Наканавання», «Кроў эльфаў», «Час Пагарды», «Хрышчэнне агнём», «Вежа Ластаўкі», «Уладарка Возера», «Штосьці скончыцца, штосьці пачнецца», «Сезон навальніц» Камп. гульні: «Вядзьмар», «Вядзьмар 2: Забойцы каралёў», «Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне» |
Стваральнік | Анджэй Сапкоўскі |
Выкананне |
Фільм/серыял: Міхал Жаброўскі Фільм-мюзікл «Дарога, з якой не вяртаюцца» Вячаслаў Маер Агуч. камп. гульні:Яцак Разенек (пол.) Даг Коўкл (англ.) Уладзімір Зайцаў (рус.), Усевалад Кузняцоў (рус.) |
Інфармацыя | |
Мянушка | Мяснік з Блавікена, Gwynbleidd, Белы Воўк, Белагаловы, Сівы |
Род заняткаў | Вядзьмар |
![]() |
Маці Геральта была чарадзейка, а дакладней — друідка-лекарка, Вісэна, магчымым бацькам — наёмнік Корын (Анджэй Сапкоўскі не прызнае Корына за бацьку Геральта). Вісэна аддала сына на выхаванне ведзьмарам з Каэр Морхена (на Старшай Мове Caer a’Muirehen), дзе Геральту наканавана было стаць ведзьмаром[3]
Каб ведзьмары займелі надчалавечыя здатнасці, іх яшчэ ў дзіцячым узросце падвяргалі спецыяльным уздзеяннем — мутацыям. Вытрываць і выжыць у шэрагу такога роду ўздзеянняў і цяжкіх трэніровак удавалася толькі 4 з 10 аддадзеных у Каэр Морхен дзяцей. Геральта, якога лічылі надзвычай вынослівым, акрамя агульнага курсу мутацый падверглі далейшым эксперыментам, праз што яго валасы збялелі[3].
Прытрымліваецца таямнічага вядзьмарскага кодэксу, які сам сабе і прыдумаў. Выдатна валодае мячом. Паводле ўласных словаў, мае жудасны выгляд:
Ну і паршывая ж ў мяне ўсмешка, — падумаў Геральт, калі пацягнуўся за мячом. — «Ну і паршывы ж твар. Ну і паршыва жа я жмуру вочы! Дык вось як я выглядаю! Зараза!»
— з апавядання «Вечны агонь»
Найлепшым сябрам Геральта з’яўляецца бард Казялец, а каханай — чараўніца Енэфэр. Ягоны лёс цесна звязаны з «дзіцём наканавання» — Цыры, якую ён пасля захопу Нільфгаардам Цынтры, забраў з сабой у замак Каэр Морхен, каб зрабіць з яе вядзьмарку[3].