![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/An_ancient_Greek_colony_Chersonesos_%25282005-08-070%2529_%2528186658508%2529.jpg/640px-An_ancient_Greek_colony_Chersonesos_%25282005-08-070%2529_%2528186658508%2529.jpg&w=640&q=50)
Гераклея Пантыйская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геракле́я Панты́йская (грэч. Ἡράκλεια Ποντική) — старажытнагрэчаскі горад на паўночным усходзе Віфініі.
Старажытны горад | |
Гераклея Пантыйская | |
---|---|
![]() | |
41°17′05″ пн. ш. 31°24′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Amastris_didrachm.jpg/640px-Amastris_didrachm.jpg)
Гераклея была заснавана выхадцамі з Мегары ў першай палове VI ст. да н. э. Названа ў гонар Геракла, паколькі лічылася, што ён спускаўся ў царства нябожчыкаў недалёка ад месца заснавання. Нашчадкі каланістаў падпарадкавалі карэннае насельніцтва з умовай, што не будуць прадаваць іх за межы поліса ў рабства. Пазней гераклейцы самі стваралі калоніі. Найбольш знакамітай з іх быў Херсанес у Таўрыдзе.
У IV ст. да н. э. Клеарх, вучань Платона, заснаваў мясцовую дынастыю тыранаў. Пасля 322 г. да н. э. яе прадстаўнік Дыянісій ажаніўся з Амастрыдай, адной з апошніх прадстаўніц дынастыі Ахеменідаў, і прыняў тытул манарха. Аднак у II—I стст. да н. э. Гераклея была моцна саслаблена ваеннымі дзеяннямі з манархамі Віфініі. У 78 г. да н. э. трапіла ў склад Рымскай дзяржавы.
У першыя стагоддзі н. э. з’яўлялася важным цэнтрам распаўсюджання хрысціянства. Адсюль паходзіў Святы Феадор.