From Wikipedia, the free encyclopedia
Георг Людвіг фон Маўрэр (ням.: Georg Ludwig von Maurer; 2.11.1790, Эрпальцгайм, каля г. Дзюркгайм, Германія — 9.5.1872) — нямецкі дзяржаўны дзеяч, гісторык, стваральнік абшчыннай тэорыі.
Георг Людвіг фон Маўрэр | |
---|---|
ням.: Georg Ludwig von Maurer | |
Нараджэнне |
2 лістапада 1790[1][2] |
Смерць |
9 мая 1872[1][2] (81 год) |
Месца пахавання | |
Дзеці | Konrad von Maurer[d] |
Член у | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1826 прафесар права ў Мюнхенскім універсітэце. Займаў вышэйшыя пасады ў судовым ведамстве Баварыі. У 1832—34 адзін з рэгентаў пры грэчаскім каралю Атоне І Баварскім, рэарганізаваў там судовую сістэму, зрабіў грэчаскую царкву незалежнай ад візантыйскага патрыярха. У 1847 фактычна старшыня баварскага ўрада (міністр замежных спраў і юстыцыі). Быў прыхільнікам канстытуцыйнай манархіі, якая, на яго думку, павінна засноўвацца на абшчынных прынцыпах. Даследаваў гісторыю маркі ў Германіі; лічыў яе рэшткамі першапачатковага аграрнага камунізму, характэрнага для старажытных германцаў. Аўтар 12-томнай серыі прац, прысвечаных развіццю сацыяльна-эканамічнага ладу Германіі ў сярэднявеччы, у т.л. «Гісторыі стану марак у Германіі» (1856), «Гісторыі панскіх двароў, сялянскіх двароў і стану сядзіб у Германіі» (т. 1—4, 1862—63), «Гісторыі стану вёскі ў Германіі» (т. 1—2, 1865—66).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.