From Wikipedia, the free encyclopedia
Генрых Антон дэ Бары́ (ням.: Heinrich Anton de Bary[6], 26 студзеня 1831, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 19 студзеня 1888, г. Страсбург, Эльзас-Латарынгія, Германская імперыя) — нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў мікалогіі і ліхеналогіі.
Генрых Антон дэ Бары | |
---|---|
ням.: Heinrich Anton de Bary | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1831[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1888[1][3][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | August Theodor de Bary[d] |
Жонка | Marie Antonie de Bary[d] |
Род дзейнасці | батанік, хірург, выкладчык універсітэта, міколаг, энтамолаг |
Навуковая сфера | батаніка, мікрабіялогія, фітапаталогія |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Вядомыя вучні | Роберт Кох, С. М. Вінаградскі, М. С. Варонін |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «De_Bary».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Антон дэ Бары нарадзіўся ў сям'і лекара, але ўжо ў школе зацікавіўся батанікай. Аднак у 1849-1853 гадах вывучаў медыцыну ў Гайдэльбергу, Марбургу і Берліне. Медыцынскай практыкай ён займаўся толькі адзін год і ў 1855 годзе стварыў батанічную лабараторыю, першую ў Германіі.
У 1867 годзе ў Гале заснаваў існуючы да гэтага часу Інстытут батанікі, аднак з-за панавалай там бюракратыі пераехаў у Страсбург, куды яго запрасілі на пасаду дэкана прыродазнаўчага факультэта.
Аўтар навуковых прац па марфалогіі, біялогіі і гісторыі развіцця грыбоў, лішайнікаў, міксаміцэтаў, водарасцей, параўнальнай анатоміі вышэйшых раслін.
Высветліў гетэратрофны характар жыўлення грыбоў; паказаў, што паразітныя грыбы з'яўляюцца ўзбуджальнікамі хвароб вышэйшых раслін (1853). Адкрыў і вывучыў палавы працэс у фікаміцэтаў і сумчатых грыбоў, даследаваў цыкл развіцця ржаўнікаў (1863), правёў шматлікія даследаванні водарасцей-кан'югатаў.
Прапанаваў першую філагенетычную сістэму грыбоў.
У 1863 годзе адначасова з Луі Пастэрам даследаваў пытанне аб самазараджэнні жыцця.
Прафесар універсітэтаў у Фрайбургу (1855), Гале (1867) і Страсбургу (1872).
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1884).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.