Генацыд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генацыд (ад слова генезіс «паходжанне») — знішчэнне або пераследаванне людзей па прыкмеце агульнага паходжання (паводле прынцыпу калектыўнай адказнасці). Канцэпцыя генацыду не закладае абавязковай біялагічнай агульнасці пераследаванай супольнасці.
Прычыненне смерці |
Забойства |
Заказное забойства Масавае забойства Дзетазабойства Бацьказабойства Прычыненне смерці па неасцярожнасці Генацыд · Суд Лінча Забойства гонару Рытуальнае забойства Царазабойства |
Забойца |
Наёмны забойца Серыйны забойца Асасін |
Некрымінальнае прычыненне смерці |
Смяротная кара Эўтаназія Самагубства |
Праект Права · Партал Права |
Міжнародны юрыдычны сэнс паняцця, паводле Міжнароднай канвенцыяй 1948 года, уключае забойствы членаў сацыяльнай групы; прычыненне сур’ёзных цялесных пашкоджанняў або разумовых разладаў членам такой групы; наўмыснае стварэнне для якой-небудзь групы жыццёвых умоў, якія разлічаны на яе поўнае або частковае фізічнае знішчэнне; захады, скіраваныя на немагчымасць нараджэння дзяцей у якой-небудзь групе; прымусовая перадача дзяцей з адной групы ў іншую.
Ідэалогія генацыду аснавана на перакананні, што рэпрэсіі могуць і павінны распаўсюджвацца не толькі на людзей, вінаватых у нечым асабіста, але і на тых, хто знаходзіцца з імі ў адной групе (сацыяльнай, культурнай, біялагічнай).
Паўнамаштабны генацыд мае мэтай татальнае фізічнае знішчэнне асобных супольнасцяў. Усеабдымны генацыд мае мэтай такое знішчэнне не часткі, а ўсіх супольнасцяў. Вузейшае паняцце этнацыд ужываецца ў дачыненні пераследавання этнічнай, нацыянальнай групы. Аўтагенацыд — знішчэнне грамадзянаў краіны яе ўласным урадам, яго складнікамі якога могуць быць палітацыд — знішчэнне або пераследаванне асобных палітычных груп, і дэмацыд — рэпрэсіі асобных сацыяльных груп.