Геліопаль (Старажытны Егіпет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геліопаль[1], Геліопаліс, Іліопаль (грэч. Ἡλίουπόλις, егіп. Іўну, бібл. Он) — адзін з найстаражытнейшых і найважнейшых гарадоў у Старажытным Егіпце, размешчаны на паўночны ўсход ад сучаснага Каіра. Цэнтр 13-га ніжнеегіпецкага нома Хека-анджу. У Геліопалі знаходзіўся галоўны цэнтр пакланення вярхоўнаму богу сонца (першапачаткова Атуму, затым Атуму-Ра) і цыклу звязаных з ім божастваў — «Вялікай Дзявяткі Іўну». Грэкі атаясамлялі Атума і Ра з Геліясам, ад чаго і пайшла грэчаская назва горада — Ἡλίουπόλις («горад сонца»). Старажытнаегіпецкая назва, транскрыбаваная ỉwnw, часцей за ўсё перадаецца як Іўну ці Он (Ὂν у элінізаваным варыянце і אן ці און у яўрэйскім тэксце Бібліі).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Геліопаль
| ||||||||
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Геліопаль.
Іўну у іерогліфах | |||