![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Hisano.jpg/640px-Hisano.jpg&w=640&q=50)
Гейша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гейша (яп.: 芸 者, «Чалавек мастацтва») — дзяўчына, якая забаўляе сваіх кліентаў (гасцей) танцам, спевамі, вядзеннем чайнай цырымоніі, гутаркай, у тым ліку на інтымныя тэмы. Нягледзячы на тое, што паняцце «гейша» з’яўляецца найбольш распаўсюджаным пры абазначэнні падобных артыстак, як у японскай, так і ў астатніх сусветных мовах, уключаючы беларускую, у цяперашні час сустракаюцца і іншыя назвы для гэтай прафесіі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Hisano.jpg/640px-Hisano.jpg)