![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/Map_Canada_political-geo-be-x-old.png/640px-Map_Canada_political-geo-be-x-old.png&w=640&q=50)
Геаграфія Канады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канада (англ.: Canada — дзяржава ў Паўночнай Амерыцы, займае другое месца ў свеце па плошчы пасля Расіі. Абмываецца Атлантычным, Ціхім і Паўночным Ледавітым акіянамі, мяжуе з ЗША на поўдні і на паўночным захадзе, таксама мае марскія межы з Даніяй (Грэнландыя) на паўночным усходзе і Францыяй (Сен-П’ер і Мікелон) на ўсходзе. Мяжа Канады і ЗША з'яўляецца самай працяглай агульнай мяжой у свеце. Сталіца Канады — Атава.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/Map_Canada_political-geo-be-x-old.png/640px-Map_Canada_political-geo-be-x-old.png)
Рэльеф Канады змяняецца ад высозных Кардыльераў на захадзе да апрацаванага ледавікамі Лаўрэнційскага ўзвышша ў цэнтры і на ўсходзе. Багаццем мінеральных рэсурсаў Канада вылучаецца нават сярод краін свайго памеру. Хоць клімат Канады і разнастайны, большая яе частка ляжыць у халоднай зоне з працяглай зімой. Канада багатая воднымі рэсурсамі — шырокімі рэкамі і чысцюткімі азёрамі. Большая частка тэрыторыі Канады занята арктычнымі пустынямі, тундрай і тайгой. Канадская тайга шырокай паласой цягнецца ад Ціхага да Атлантычнага акіяна.