From Wikipedia, the free encyclopedia
Гвадэлупа (фр.: Guadeloupe) — востраў у складзе архіпелага Малыя Антыльскія астравы. Уваходзіць у французскі заморскі дэпартамент Гвадэлупа. Плошча вострава - 1 434 км². Насельніцтва - 387 333 чал. (2010 г.)
Гвадэлупа | |
---|---|
фр. Guadeloupe | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 434 км² |
Насельніцтва | 387 333 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 270,11 чал./км² |
Размяшчэнне | |
16°15′28″ пн. ш. 61°34′54″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малыя Антыльскія астравы |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Гвадэлупа — адзін з найбуйнейшых астравоў французскай Вест-Індыі. Складае аснову заморскага дэпартамента Гвадэлупа. Знаходзіцца ў 6736 км на паўднёвы захад ад Парыжа і ў 8484 км на паўднёвы захад ад Мінска.
Востраў фактычна падзяляецца на 2 часткі, адрэзаныя вузкім пралівам Салёная Рака (шырыня не перавышае 200 м):
Частка Бас-Тэр узгорыстая, пакрытая густымі трапічнымі лясамі, з густой сеткай рэк. Самы высокі пункт - вулкан Суфрыер (1457 м).
Заходняя частка Гран-Тэр сфарміравана пераважна вапнякамі, якія месцяцца на старажытным вулканічным плато. Для яго характэрны засушлівы клімат і сталы недахоп пітной вады. Берагі скалістыя, аднак на поўначы шмат пясчаных пляжаў, схаваных ад акіяна каралавым рыфам.
Цэнтральную частку вакол праліва Салёная Рака займаюць мангравыя балоты. На поўнач ад іх у плыткім заліве мангры ўтвараюць на водмелях ланцуг нізкіх дробных астраўкоў.
Гвадэлупа славіцца мноствам птушак, таксама распаўсюджаны шматлікія насякомыя, ігуанавыя, гвадэлупскі янот.
Індзейцы-аравакі з'явіліся на Гвадэлупе прыкладна ў III ст. да н.э. Яны назвалі яе Карукера ("востраў прыгожых вод"). Асноўным заняткам першапасяленцаў была сельская гаспадарка. У VIII ст. іх пацяснілі ваяўнічыя карыбы, індзейцы, якія захапілі ўзбярэжжа. Сутыкненні паміж карыбамі і аравакамі працягваліся да прыходу еўрапейцаў.
У лістападзе 1493 г. востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам, які даў яму назву ў гонар кляштара Святой Марыі ў Гвадэлупе Эстрэмадурскай. На востраве іспанцы ўпершыню знайшлі новую для сябе расліну - ананас.
Перасяленне іспанскіх каланістаў доўгі час стрымлівалі індзейцы-карыбы. Але ў 1635 г. Гвадэлупу захапілі французы, якія заснавалі крэпасць Бас-Тэр і вынішчылі большую частку тубыльцаў. У 1641 г. карыбы былі вымушаны пакарыцца. Французы заняліся вырошчваннем тытуню і цукровага трыснягу. Для працы на плантацыях увозіліся чарнаскурыя афрыканскія рабы. У 1759 — 1763 гг., 1789 і 1791 г. Гвадэлупу захоплівалі брытанцы.
Пасля Французскай рэвалюцыі мясцовыя каланісты асцерагаліся адмены рабства, таму адмовіліся падпарадкавацца рэспубліканскаму ўраду і ўвайшлі ў змову з брытанцамі. Але ў 1794 г. рэспубліканец Віктор Юг з дапамогай паўстаўшых рабоў авалодаў востравам і абвясціў аб адмене рабства. Праведзеныя ім рэформы садзейнічалі ўмацаванню мясцовага самакіравання і мясцовых узброеных сіл. Калі ў 1802 г. Напалеон абвясціў аб узнаўленні рабства і паслаў у Вест-Індыю войскі, частка афіцэраў-крэолаў на чале Людовіка Дэльгрэ арганізавала супраціўленне. Кантроль Францыі быў усталяваны ў выніку жорсткіх рэпрэсій.
У 1810 г. Гвадэлупу захапілі брытанцы. У 1813 г. яны перадалі яе Швецыі. Але паводле мірных дагавораў у Парыжы (1814 г.) і Вене (1815 г.) востраў зноў пераходзіў у валоданне Францыі.
У 1848 г. было адменена рабства. Патрэба ў таннай працоўнай сіле вымусіла плантатараў увозіць закантрактаваных работнікаў з Індыі. Сусветны крызіс вытворчасці цукру ў 1870 г. прывёў на эканамічнага заняпаду. Пасля I Сусветнай вайны мясцовыя ўлады імкнуліся развіваць экспарт садавіны, асабліва бананаў. Для задавальнення сацыяльных патрэб у 1925 г. індыйцам, якія жылі ў Гвадэлупе, было дадзена французскае грамадзянства. У 1946 г. на тэрыторыі Гвадэлупы і прылеглых астравоў быў заснаваны французскі заморскі дэпартамент Гвадэлупа.
У пачатку 2009 г. на Гвадэлупе адбыліся грамадскія хваляванні, якія суправаджаліся патрабаваннямі сацыяльнай роўнасці і падвышэння зарплат.
Guadeloupe даведнік на сайце Wikivoyage
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.