![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a4/Cover_Bahamas_1929_front.jpg/640px-Cover_Bahamas_1929_front.jpg&w=640&q=50)
Гашэнне (пошта)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гашэ́нне — зборная назва розных спосабаў нанясення пэўных паметак на знакі паштовай аплаты для іх ануліравання, прадухілення паўторнага выкарыстання для аплаты перасылкі паштовых адпраўленняў або іншых паштовых паслуг.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a4/Cover_Bahamas_1929_front.jpg/640px-Cover_Bahamas_1929_front.jpg)
Да гашэння адносяцца:
- забруджванне малюнка паштовых марак чарніламі, алоўкам, фарбай і г. д.;
- нанясенне адбіткаў разнастайных штэмпеляў або штампаў;
- розныя механічныя пашкоджанні паперы знакаў паштовай аплаты (надрэз, надрыў, пракол і г. д.). Напрыклад, першыя афганскія маркі пры выкарыстанні ірваліся, таму яны захаваліся толькі ў негашаным выглядзе[1].
Пад гашэннем часта разумеецца нанясенне штэмпельных пазнак і на самі паштовыя адпраўленні.