![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Aseli_Bassano.jpg/640px-Aseli_Bassano.jpg&w=640&q=50)
Гаспарэ Азелі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаспарэ Азелі (італ.: Gaspare Aselli, каля 1581, Крэмона — каля 1626, Мілан) — італьянскі анатам.
Хуткія факты Гаспарэ Азелі, Дата нараджэння ...
Гаспарэ Азелі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1581[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 1626(1626-09-09)[5][6] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач, хірург, анатам |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Закрыць
Азелі быў прафесарам анатоміі і хірургіі ўніверсітэта Павіі. Пазней практыкаваў медыцыну ў Мілане. У 1622 годзе пры даследаванні брыжэйкі тонкай кішкі сабакі адкрыў млечныя сасуды (lacteal) лімфатычнай сістэмы, праз якія ўсмоктваюцца прадукты расшчаплення тлушчаў. Апісанне свайго адкрыцця выклаў у кнізе «De lactibus sive lacteis venis», апублікаванай пасмяротна ў 1627 годзе ў Мілане.