![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/Harriet_Tubman.jpg/640px-Harriet_Tubman.jpg&w=640&q=50)
Гарыет Табмен
амерыканская абаліцыяністка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарыет Та́бмен[11] (англ.: Harriet Tubman, народжаная Арамінта Рос (англ.: Araminta Ross); каля 1820 года, графства Дорчэстэр, Мэрыленд — 10 сакавіка 1913, Обурн, Нью-Ёрк) — амерыканская абаліцыяністка, гераіня афраамерыканцаў, змагар супраць рабства ў ЗША.
Гарыет Табмен | |
---|---|
англ.: Harriet Tubman[1] | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Araminta Ross |
Род дзейнасці | пісьменніца, медычная сястра, праваабаронца, абаліцыяніст, палітычны актывіст, разведчык, суфражыстка, дзеяч фемінізму |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1822(1822-03-06)[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1913(1913-03-10)[4][5] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | хрысціянства[10] |
Муж | John Tubman[d] |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Нарадзілася ў сям’і раба. Каля 1849 года (увосень 1849 года[12])збегла ад рабаўладальніка ў Філадэльфію. Далучылася да абаліцыянісцкага руху. Прымала ўдзел у дзейнасці «Падземнай чыгункі». У 1850-х гадах ажыццявіла 19 паездак на рабаўладальніцкі Поўдзень ЗША[13] і асабіста вызваліла больш за 300 рабоў. У час Грамадзянскай вайны 1861—1865 гадоў была разведчыцай і медыцынскай сястрой у арміі Поўначы. У 1863 годзе арганізавала партызанскі атрад, які дзейнічаў у паўднёвых штатах і прымала ўдзел у аперацыі па вызваленню 750[13] рабоў. Пасля вайны Гарыет Табмен змагалася супраць расавай дыскрымінацыі і прыгнечання неграў, выступала за раўнапраўе жанчын, за наданне жанчынам выбарчавага права.