Гарнастаі
вялікалітоўскі арыстакратычны род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарнастаі — вялікалітоўскі шляхецкі род, прадстаўнікі якога трымалі высокія дзяржаўныя ўрады Княства, мелі вялікія землеўладанні на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
Хуткія факты Гарнастаі ...
Гарнастаі | |
---|---|
Герб «Гіпацэнтаўр» | |
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Першы з роду | Раман Івашкавіч |
Апошні з роду | Міхаіл |
Закрыць
Першапачаткова карысталіся ўласным гербам, які нагадваў герб «Вага» з адменай (шалі, над каромыслам якіх — лілея). З 1554 г. паводле прывілея Жыгімонта Аўгуста атрымалі герб «Гіпацэнтаўр».