From Wikipedia, the free encyclopedia
Гармо́ны — сігнальныя рэчывы, што выпрацоўваюцца эндакрыннымі залозамі непасрэдна ў кроў і аказваюць складанае і шматбаковае ўздзеянне на арганізм цалкам альбо на вызначаныя органы і тканкі-мішэні. Толькі невялікая колькасць гармона патрабуецца для таго, каб уплываць на клетачны метабалізм. У сутнасці, гэта хімічны пасярэднік, які транспартуе сігнал ад адной клеткі да іншай. Усе шматклетачныя арганізмы выпрацоўваюць гармоны, раслінныя гармоны называюцца фітагармонамі. Гармоны ў жывёл часцей за ўсё транспартуюцца праз кроў. клеткі рэагуюць на гармон, калі яны экспрэсуюць спецыфічны рэцэптар для гэтага гармона. Гармон звязваецца з рэцэптарамі бялку, што прыводзіць да актывізацыі механізму перадачы сігналу, што ў канчатковым выніку прыводзіць да пэўнага тыпу адказаў клеткі.
Эндакрынныя малекулы гармона выпрацоўваюцца непасрэдна ў кроў, у той час як экзакрынныя гармоны вылучаюцца непасрэдна ў канал, а з канала, яны цякуць альбо ў кроў, альбо з клеткі ў вузу шляхам дыфузіі ў працэсе, вядомым як паракрынная сігналізацыя.
Нядаўна было выяўлена, што цэлы шэраг сучасных экзагенных хімічных злучэнняў аказваюць гармонопадобнае ўздзеянне як на людзей, гэтак і на жывёл. Іхняе ўмяшанне ў сінтэз, сакрэцыю, транспарт, звязванне, дзеянне альбо працэс ліквідацыі натуральных гармонаў у арганізме можа змяняць гамеастаз, размнажэнне, развіццё і паводзіны, гэтак жа, як эндагенныя прадуцыраваныя гарманы[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.