![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%2593%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png/640px-%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%2593%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png&w=640&q=50)
Гаранскі сельсавет (Мінскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гаранскі сельсавет.
Гара́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Наваселле.
Хуткія факты Гаранскі сельсавет, Краіна ...
Гаранскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мінскі раён |
Уключае | 40 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Наваселле |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 6 210 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Закрыць
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Навадворскага і Траскоўшчынскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Гарані. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Мінскага раёна. 8 лютага 1982 года ў склад Хацежынскага сельсавета перададзены вёскі Малашкі і Рыжыкі[2]. 6 снежня 2019 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Наваселле[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5555 чалавек[4], з іх 92,8 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (48 населеных пунктаў) — 6210 чалавек[6].