![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/%25D0%25A3%25D0%25BA%25D1%2580_%25D0%25B2%25D0%25B5%25D0%25BA%25D1%2582_%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2580.png/640px-%25D0%25A3%25D0%25BA%25D1%2580_%25D0%25B2%25D0%25B5%25D0%25BA%25D1%2582_%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2580.png&w=640&q=50)
Гарады Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва Украіне станам на 1 студзеня 2014 года налічвалася 460 гарадоў, 885 пасёлкаў гарадскога тыпу і 28 397 сельскіх населеных пунктаў[1][2].
Сталіца і самы вялікі па насельніцтве горад Украіны — Кіеў.
У 2001-2012 гадах колькасць гарадоў-мільянераў у краіне скарацілася з 5 (Кіеў, Харкаў, Дняпро, Адэса, Данецк) да 3 (Кіеў, Харкаў, Адэса).
Больш за ўсё гарадоў у Данецкай (52), Львоўскай (44) і Луганскай (37) абласцях.
У гарадах жыве каля 69 % насельніцтва (2014 год).
У 16 найбуйнейшых гарадскіх агламерацыях Украіны пражывае каля 17 млн чал. (37 % жыхароў краіны).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/%D0%A3%D0%BA%D1%80_%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%B3%D0%BE%D1%80.png/640px-%D0%A3%D0%BA%D1%80_%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%B3%D0%BE%D1%80.png)