адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганча́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ганчары.
Ганчарскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ганчары |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 506 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нёманскага сельсавета[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Траццякоўскага сельсавета перададзены вёскі Вялічкі, Мінойці і Пескі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1763 чалавекі[3], з іх 80,8 % — беларусы, 11,7 % — палякі, 5,4 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1506 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.