From Wikipedia, the free encyclopedia
Гамафонія (ад грэч. Ὁμόφωνος) — від шматгалосся, уласцівы кампазітарскай музыцы Еўропы ў XVII-XIX стст.
1) З XVII ст. - від шматгалосся, у якім вылучаюцца тры розныя па значэнні пласты фактуры: мелодыя (тэсітурна, а таксама, як правіла, тэмбравы адасоблены пласт фактуры, які нясе «музычную думку» цэлага), акампанемент (можа быць структураваны разнастайна, першапачаткова акордавы) і бас.
2) Да канца XVIII стагоддзя пад гамафоніяй разумелі гамарытмічную фактуру, гэта значыць такую, у якой кожны голас шматгалоснага цэлага рухаецца ў адным і тым жа рытме. Тэхніка старадаўняй гамафоніі ў арыгінальных трактатах называлася contrapunсtus simplex. Узоры гамафоніі (гамарытмічнае шматгалоссе) - вакальныя жанры сярэднявечнай і рэнесанснай музыкі з сілабічнымі распевамі тэксту: шматгалосныя апрацоўкі гімнаў, (шматгалосныя) кандукт, англійскі, французскі, асабліва італьянскі віды фабурдона (fauxbourdon, falsobordone), шматгалосныя італьянскія песні XVI стагоддзя (фратола, віланела, канцанета) і інш. Адзін з яркіх прыкладаў такой гамафоніі (гамарытмічнай фактуры) - раздзел «Et incarnatus est» з Крэда месы Жаскена Дэпрэ «Pange lingua»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.