From Wikipedia, the free encyclopedia
Галоўная плошча (ням.: Hauptplatz) — плошча ў Грацы, Аўстрыя, размешчаная ва Унутраным горадзе . Плошча была закладзена каля 1160 года маркграфам Штырыі Отакарам III.
Галоўная плошча з'яўляецца не толькі рыначнай плошчай, але і асноўным горадаўтваральным звяном — усе галоўныя вуліцы цэнтра бяруць свой пачатак менавіта ад яе. Галоўная плошча мае трапецападобную форму: сваім вузкім бокам яна звернута на поўнач, а ўвесь паўднёвы шырокі бок займае будынак гарадской ратушы. У цэнтры плошчы размешчаны вялікі фантан (ням.: Erzherzog-Johann-Brunnendenkmal) з помнікам эрцгерцагу Ёгану Баптысту Аўстрыйскаму . Яго фігура ўзвышаецца на пастаменце з персаніфікацыямі чатырох рэк Цэнтральнай Еўропы каля падножжа — Драва, Энс, Сава і Мура; апошняя працякае праз Грац.
Доўгія гады Галоўная плошча захоўвала статус гандлёвага цэнтра горада, таму і сяліліся тут пераважна гандляры. Цяпер фасады дамоў на плошчы складаюць самы пярэсты архітэктурны ансамбль: тут ёсць і позняя готыка, і барока, і бідэрмаер, і гістарызм. Сярод іх вылучаецца Люг-гаўз (ням.: Luegg-Haus), размешчаны на рагу плошчы і вуліцы Шпоргасэ (ням.: Sporgasse). Фасады дома багата ўпрыгожвае барочная ляпніна XVI стагоддзя, якая літаральна цалкам «аплятае» сцены, а замест класічных карнізаў над вокнамі размешчаны ракавіны. Увесь ніжні паверх будынка вырашаны як арачная галерэя, дзе ў ранейшыя часы гандляры выстаўлялі свае тавары. Зараз у доме знаходзіцца магазін Swarovski.
З процілеглага заходняга боку плошчы на рагу з Францысканерграсэ (руск.: Franziskanergasse) стаіць дом XVII стагоддзя, які прыцягвае да сябе ўвагу манументальнай фрэскай, якая займае па вышыні два паверхі, з выявай Святога Хрыстафора, які нясе на сваіх плячах немаўля Хрыста.
Падобныя вотыўныя выявы і скульптуры, пераважна фігуры Мадонны ў нішы, можна ўбачыць на фасадах амаль усіх будынкаў Галоўнай плошчы. Розныя па часе стварэння — з XVI па XX стагоддзе — яны надаюць абліччу плошчы дадатковы гістарычны шарм. Ніша з Мадоннай ёсць і на фасадзе гістарычнага палаца Шцюрх (ням.: Palais Stürgkh), пабудаванага ў XVI стагоддзі. Нажаль, ад першапачатковага будынка засталося няшмат, напрыклад, партал з гербамі. Цяпер у доме размяшчаецца піўная са склепам.
Праз плошчу праходзіць трамвайная лінія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.