![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/Roma-palazzodoriapamphili.jpg/640px-Roma-palazzodoriapamphili.jpg&w=640&q=50)
Галерэя Дорыа-Памфілі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галерэя Дорыа-Памфілі — прыватная галерэя з багатым зборам жывапісу, скульптуры і мэблі ў палацца Дорыа-Памфілі на віа дэль Корса ў Рыме. Найбольш моцны бок збору — італьянскі жывапіс XVII стагоддзя.
Хуткія факты Галерэя Дорыа-Памфілі, Месцазнаходжанне ...
Галерэя Дорыа-Памфілі | |
---|---|
![]() | |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі | |
Памеры фонду | 900 item[3] і 700 item[6] |
Адрас | Via del Corso 305, 00186 Roma[1] |
doriapamphilj.it/… (італ.) doriapamphilj.it/… (англ.) |
|
![]() |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/Innocent-x-velazquez.jpg/320px-Innocent-x-velazquez.jpg)
Мастацкія багацці, выстаўленыя ў палацца, назапасілі ў XVI—XVIII стст. такія сямействы «чорнай знаці», як Дорыа, Памфілі, Ландзі і Альдабрандзіні, пазней аб'яднаныя шлюбнымі саюзамі ў сям'ю Дорыа-Памфілі. Да гэтага роду належала знакамітая «Папэса» Алімпія Майдалькіні. Ядро калекцыі складаюць карціны, набытыя Папам Інакенціем X з роду Памфілі для палацца Памфілі на плошчы Навона.