From Wikipedia, the free encyclopedia
Газіму́р (руск.: Газимур) — рака ў Забайкальскім краі Расіі, левы прыток ракі Аргунь.
Газімур | |
---|---|
руск. Газимур | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 12 100 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Нерчынскі хрыбет |
• Каардынаты | 50°43′23″ пн. ш. 117°29′13″ у. д.HGЯO |
Вусце | Аргунь |
• Каардынаты | 52°56′10″ пн. ш. 120°20′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Аргунь → Амур → Ахоцкае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Забайкальскі край |
Код у ДВР | 20030200112118100002255 |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 592 км. Плошча вадазбору 12 100 км². Газімур бярэ пачатак на паўночным захадзе Нерчынскага хрыбта. Цячэ пераважна паміж Баршчовачным і Газімурскі хрыбтамі. Агульны напрамак — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Сярэдні расход вады каля пасёлка Батакан 17,2 м³/с[1]. Берагі ракі абрывістыя, параслі хмызняком. Газімур неглыбокі, дно камяністае, вада празрыстая. Крыгаход у пачатку мая, замярзае ў пачатку лістапада. Жыўленне пераважна дажджавое[2]. Вясною рака значна разліваецца, летам мялее, з-за чаго утвараецца мноства брадоў; зімою, з прычыны невялікай глыбіні, прамярзае месцамі да дна. У басейне ракі сустракаюцца наледзі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.