![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Growth_of_Habsburg_territories.jpg/640px-Growth_of_Habsburg_territories.jpg&w=640&q=50)
Габсбургская манархія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Габсбургская манархія, Габсбургская імперыя ці Аўстрыйская манархія — неафіцыйная назва сукупнасці тэрыторый, якія знаходзіліся пад уладай аўстрыйскай галіны дынастыі Габсбургаў. Звычайна выкарыстоўваецца ў стаўленні да перыяду з 1526 года, калі аўстрыйскі эрцгерцаг Фердынанд I далучыў да сваіх уладанняў землі Чэшскай кароны і Венгрыі, да 1804 года, калі была ўтворана Аўстрыйская імперыя. Тэрмін «габсбургская манархія» можа таксама ўжывацца ў шырэйшым сэнсе ў стаўленні да перыяду з 1276 года (пераход Аўстрыі пад уладу Габсбургаў) да 1918 года (распад Аўстра-Венгрыі). Да 1804 года тэрыторыі, якія знаходзіліся пад уладай Габсбургаў, не мелі адзінай афіцыйнай назвы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Growth_of_Habsburg_territories.jpg/640px-Growth_of_Habsburg_territories.jpg)
Назва Габсбургская імперыя таксама шырока выкарыстоўваецца для азначэння сукупнасці дзяржаўных утварэнняў, якія знаходзіліся пад уладай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V Габсбурга і ўлучалі ў сябе Іспанію, Іспанскія Нідэрланды, Франш-Кантэ, Ламбардыю, Неапалітанскае каралеўства, Сіцылію, Сардзінію і амерыканскія ўладанні Іспаніі.