Габрыэль Война
(пам. 1615) падканцлер літоўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Габрыэль Война (? — 1 студзеня 1615) — сакратар каралеўскі, рэферэндар свецкі i вялікі пісар літоўскі (1585—1589), падканцлер літоўскі (з 1589); староста мерацкі, краснасельскі, пянянскі, опсаўскі.
Хуткія факты Габрыэль Война, 4-ы падканцлер літоўскі ...
Габрыэль Война | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Трубы» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Сапега | ||||||
Пераемнік | Яўстах Валовіч | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Багдан Пятровіч Храптовіч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Сапега | ||||||
Пераемнік | Мацей Война | ||||||
Нараджэнне | невядома[1] | ||||||
Смерць | 1 студзеня 1615(1615-01-01) | ||||||
Род | Войны-Грычынавічы | ||||||
Бацька | Война Мацвеевіч Грычына | ||||||
Жонка | Ганна з Куранецкіх[d][2] | ||||||
Дзеці | Марына з Войнаў[d][3] і Стэфан Казімір Война[d] |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Война.
З роду Войнаў-Грычынавічаў, сын Войны Мацвеевіча Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала, Бенедыкта і Лаўрына.
Браў удзел у паходах Стэфана Баторыя, вызначыўся пры штурме Полацка. Вялікі пасол кар. і вял.кн. Жыгімонта Вазы ў Маскву ў 1590—1591 гадах.
Абіраўся паслом на соймы. Займаў пасаду каралеўскага сакратара[4].