адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вішняве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Вішнявец. Размешчаны ў паўднёвай частцы раёна. Плошча 10744 га.
Вішнявецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вішнявец |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 791 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гавезнаўскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — пасёлак Гавязна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя Пагарэлецкага сельсавета[1]. 30 ліпеня 1964 года пасёлак Гавязна перайменаваны ў Вішнявец[2]. 27 кастрычніка 1964 года сельсавет перайменаваны ў Вішнявецкі[3]. 14 лютага 1983 года ў склад Мікалаеўшчынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Жыгалкі, Любкаўшчына, Пагарэлае, Паласня і Суднікі)[4]. 27 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Навасвержанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Галавенчыцы, Мархачоўшчына і Халаімаўшчына)[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варацішчанскага сельсавета (4 населеныя пункты: Горкі, Жацерава, Раёўшчына, Савоні)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1487 чалавек[7], з іх 91,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 2,8 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1791 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.