![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/The_Palace_of_Sport_in_Viciebsk_at_night_-_panoramio_-_Andrej_Ku%25C5%25BAnie%25C4%258Dyk.jpg/640px-The_Palace_of_Sport_in_Viciebsk_at_night_-_panoramio_-_Andrej_Ku%25C5%25BAnie%25C4%258Dyk.jpg&w=640&q=50)
Віцебскі лядовы палац спорту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебскі лядовы палац спорту — спартыўнае збудаванне ў Віцебску. Размешчана ў парку парку 1000-годдзя Віцебска, на рагу праспекта Будаўнікоў і праспекта Перамогі.
Хуткія факты Віцебскі лядовы палац спорту, Месцазнаходжанне ...
Віцебскі лядовы палац спорту | |
---|---|
![]() | |
Месцазнаходжанне | Віцебск, Беларусь |
Пабудаваны | 1998—1999 |
Адкрыты | 13 лістапада 1999 года |
Архітэктар | Іван Іванавіч Боўт і Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч |
Хатняя каманда | ХК «Віцебск» |
Памеры поля | 30х61 |
Закрыць
Пабудаваны па праекце архітэктараў І. Боўта, А. Шафрановіча. Уведзены ў эксплуатацыю 13 лістапада 1999 г.. Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакеі з шайбай, спаборніцтваў па фігурным катанні, шорт-трэку і іншых лядовых відах спорту. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэнісу, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Умяшчальнасць палаца складае 1900 гледачоў.