баварская каралеўская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Вітэльсбахі (ням.: Wittelsbach) — нямецкі феадальны род, які з канца XII стагоддзя і да канца Першай сусветнай вайны кіраваў Баварыяй, а таксама некаторымі бліжэйшымі землямі. Спрабавалі выводзіць сваё паходжанне ад Луітпольдынгаў.
Род атрымаў сваю назву ад замка Вітэльсбах, які да пачатку XIII ст. стаяў на рацэ Зале ў Верхняй Баварыі. Першыя Вітэльсбахі былі маркграфамі Мейсенскімі і ландграфамі Цюрынгскімі, пасля падзення Генрыха Льва (1180) замацаваліся ў Баварскім герцагстве. У 1214 г. зацвердзіліся ў Рэйнскім Пфальцы. У другой чвэрці XIV ст. падзяліліся на дзве асноўныя лініі — старэйшую (пфальцграфы Рэйнскія) і малодшую (герцагі Баварскія). Пфальцграфы Рэйнскія ў 1356 г. сталі курфюрстамі. У 1623 г. гэты тытул перайшоў да герцагаў Баварскіх, аднак у 1654 г. ён ізноў вярнуўся да пфальцграфаў.
Старэйшая лінія Вітэльсбахаў распалася на некалькі галін, і па меры іх згасання карона курфюрстаў пераходзіла ад адной галіны да іншай. Малодшая лінія загасла ў 1777 г., пасля чаго герцагскі тытул перайшоў у старэйшую лінію (Пфальц-Цвейбрукенская галіна). У 1806 г. герцагі Баварскія сталі каралямі, а герцагскі тытул перайшоў да Пфальц-Цвейбрукенской-Гельнгаўзенскай галіны.
Прадстаўнікі дому былі курфюрстамі Брадэнбургскімі (1351—1364), графамі Галандскімі (1353—1417), каралямі дацкімі (1440—1448), чэшскімі (1619—1620), шведскімі (1654—1741), грэчаскімі (1832—1862), а таксама імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі (1314—1347, 1400-1410, 1742—1745). Па меркаванні якабітаў, менавіта Вітэльсбахам належаць у наш час правы на брытанскую карону.
Дом Вітэльсбахаў быў праціўнікам нацысцкага рэжыму ў Германіі. У 1939 годзе прынц Альбрэхт з сям'ёй перабраўся ў Венгрыю. Вітэльсбахі жылі ў Будапешце, а праз чатыры гады, у канцы 1943 года, пераехалі ў свой замак у Шарвары. У сакавіку 1944 года нямецкія войскі акупавалі Венгрыю, а 6 кастрычніка1944 года ўся сям'я была арыштаваны. Вітэльсбахі былі кінуты ў канцлагеры Заксенхаўзен і Дахау. У канцы красавіка 1945 года яны былі вызвалены трэцяй арміяй ЗША.
Альбрэхт I, герцаг Баварыі нар.1336, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1404, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1389—1404
Фердынанд нар.1636, сын Максіміліяна I, герцаг і курфюрст Баварыі 1651—1679
Максіміліян II нар.1662, сын Фердынанда, герцаг і курфюрст Баварыі 1679—1726
Карл VII нар.1697, сын Максіміліяна II, герцаг і курфюрст Баварыі 1726—1745, кароль Чэхіі 1741—1745, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 1742—1745
Максіміліян III нар.1727, сын Карла VII, герцаг і курфюрст Баварыі 1745—1777
Карл IV нар.1724, сын Іагана Крысціяна, пфальцграфа Шульцбахского 1733—1742, курфюрст Пфальца, герцаг Юліха і Берга 1742—1799, герцаг і курфюрст Баварыі 1777—1799
Вілем VI нар.1365, сын Альберта I, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1404—1417
Іахан III нар.1373, сын Альберт I|Альберта I]], князь—біскуп Льежа 1389—1418, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1417—1425, герцаг Люксембурга 1418—1425
Якаба нар.1401, дачка Вілема VI, графіня Эно, Галандыі і Зеландыі 1425—1436
Максіміліян Філіп нар.1638, сын Максіміліяна I, ландграф 1666—1705
Фердынанд нар.1699, сын Максіміліяна II, ландграф 1714—1738
Іаган-Вільгельм нар. 1658, сын Філіпа Вільхельма, пфальцграф на Рэйне, герцаг Юліха і Берга 1685—1716, эрцшатмайстар і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1685—1710, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1710—1716
Карл III Філіп нар. 1661, сын Філіпа Вільхельма, пфальцграф на Рэйне, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі, герцаг Юліха і Берга 1716—1742
Карл IV Тэадор нар. 1724, сын Іахана Крысціяна, герцаг Зульцбаха 1733—1742, пфальцграф на Рэйне, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі, герцаг Юліха і Берга 1742—1799, герцаг Баварыі 1777—1799
Максіміліян IV нар. 1756, сын Фрыдрыха Міхаэля, герцаг Цвайбрукена 1795—1801, пфальцграф на Рэйне, герцаг Берга 1799—1803, герцаг Баварыі 1799—1805, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1799—1806, кароль як Максіміліян I 1805—1825
Альбрэхт, герцаг Баварыі нар.1905, сын Рупрэхта, герцаг Баварыі, Франконіі і ў Швабіі, пфальцграф на Рэйне 1955—1996
Франц, герцаг Баварыі нар.1933, сын Альбрэхта, герцаг Баварыі, Франконіі і ў Швабіі, пфальцграф на Рэйне 1996—
Семёнов И. Христианские династии Европы. — М., 2002.
Döring О. Das Haus Witteisbach. — Münch., 1924.
Häutle C. Genealogie des erlauchten Stammhauses Wittelsbach, von dessen Wiedereinsetzung in das Herzogthum Bayern (11. September 1180) bis herab auf unsere Tage. — Münch., 1870.
Isenburg W. К. v. Stammtafeln zur Geschichte der europeischen Staaten, Bd 2. — B., 1936.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.