From Wikipedia, the free encyclopedia
Віталь Віктаравіч Ціліжэнка (укр.: Віта́лій Ві́кторович Тіліже́нко; 25 снежня 1978, Запарожжа, Украінская ССР — 10 жніўня 2015, в. Старагнатаўка, Валнаваскі раён, Данецкая вобласць, Украіна) — украінскі ваенны, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны (Добраахвотніцкі Украінскі Корпус), псеўданім «Кекс»[1].
Віталь Віктаравіч Ціліжэнка | |
---|---|
Тіліженко Віталій Вікторович | |
Псеўданім | «Кекс» |
Дата нараджэння | 25 снежня 1978 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 жніўня 2015 (36 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Украіна |
Род войскаў | Добраахвотніцкі Украінскі Корпус |
Званне | Радавы |
Часць |
5-ы асобны батальён ДУК Тактычная група «Беларусь» |
Камандаваў | Тактычная група «Беларусь» |
Бітвы/войны | Вайна на ўсходзе Украіны |
Узнагароды і званні |
Скончыў Запарожскі інстытут эканомікі і інфармацыйных тэхналогій. У 2004-2005 гадах выкладаў у акадэміі бізнесу і права ім. Кручынінай. З 2005 года быў бізнэс-трэнерам і ІТ-кансультантам у кампаніях Інформменеджер, BPO Group, Professional Trainings. Удзельнічаў у больш чым 50 кансультацыйных і адукацыйных праектах у розных камерцыйных арганізацыях. Вёў блог на Цензор.НЕТ.
Да вайны цікавіўся веласпортам.[2]
Актыўны ўдзельнік Рэвалюцыі Годнасці. Грамадскі актывіст, валанцёр, распрацоўшчык вайсковага рыштунку.
Калі пачалася вайна, заснаваў Міжнародны дабрачынны фонд валанцёрскай дапамогі ўкраінскай арміі «Валошка», а затым і сам пайшоў добраахвотнікам на фронт.[3] Заснавальнік і ваяр тактычнай групы «Беларусь» 5-га асобнага батальёна Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар».[4]
Загінуў у баі з прарасейскімі тэрарыстамі пры абароне пазіцый 72-й брыгады.
Пахаваны ў Запарожжы.
Пасля смерці засталася сястра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.