From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільгельм (Гульельма, Гільём) Доўгі Меч Манферацкі (італ.: Guglielmo Lungaspada di Montferrato, акс.: Guilhem Longa-Espia; каля 1135/1145 — чэрвень 1177) — граф дзяржавы крыжакоў Яфы і Аскалона (як пасаг ад жонкі), сын манферацкага маркграфа Вільгельма V Старога і Юдзіф Аўстрыйскай, старэйшы брат Конрада Манферацкага і Баніфацыя Манферацкага, муж Сібілы Іерусалімскай, бацька караля Іерусаліма Балдуіна V.
Вільгельм Доўгі Меч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Guglielmo Lungaspada акс.: Guilhem Longa-Espia | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Агнэса дэ Куртэнэ | ||||||
Пераемнік | Гі Лузіньян і Сібіла (пасля каралеўскага дамена) | ||||||
Нараджэнне | каля 1135/1145 | ||||||
Смерць |
чэрвень 1177 года Аскалон |
||||||
Род | Алерамічы | ||||||
Бацька | Вільгельм V Стары | ||||||
Маці | Юдзіф Аўстрыйская, дачка Леапольда III Святога, маркграфа Аўстрыйскага | ||||||
Жонка | Сібіла Іерусалімская | ||||||
Дзеці | Балдуін V | ||||||
Веравызнанне | Каталіцтва |
Меў прамы і жорсткі характар, аднак быў запальчывы і схільны да гвалту. Быў адважным байцом, і ўмелым военачальнікам, чым і заслужыў у баі мянушку Доўгі Меч. Ён быў другім прадстаўніком роду Алерамічы, які атрымаў гэту мянушку. Першым быў Гульельма II (Вільгельм II) Доўгі Меч, суправіцель у Манфераце ў 960—961.
У лістападзе 1176 года Гульельма ажаніўся з сястрой Іерусалімскага караля Балдуіна IV — Сібілай. З прычыны таго, што малады кароль апынуўся хворым на праказу, то пасля яго смерці трон Іерусалімскага каралеўства павінны былі заняць Сібіла і Вільгельм. Але ў чэрвені 1177 года Вільгельм нечакана памёр ад малярыі ў сваім графстве Аскалон. Яго шлюб доўжыўся толькі 7 месяцаў, аднак Сібіла зацяжарыла. Пасля яго смерці Сібіла нарадзіла сына — будучага караля Іерусаліма, Балдуіна V.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.