From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвіг Вільгельм Аўгуст Бадэнскі (ням.: Prinz Ludwig Wilhelm August von Baden; 18 снежня 1829, Карлсруэ — 27 красавіка 1897, Карлсруэ) — прынц Бадэна, пруска-бадэнскі палітык і генерал пяхоты.
Вільгельм Бадэнскі | |||||
---|---|---|---|---|---|
Wilhelm von Baden | |||||
| |||||
Дата нараджэння | 18 снежня 1829 | ||||
Месца нараджэння | |||||
Дата смерці | 27 красавіка 1897 (67 гадоў) | ||||
Месца смерці | |||||
Пахаванне | |||||
Грамадзянства |
Вялікае герцагства Бадэн Германская імперыя |
||||
Партыя | |||||
Член у | |||||
Род дзейнасці | палітык, ваенны, ваенны | ||||
Бацька | Леапольд Бадэнскі | ||||
Маці | Сафія Шведская | ||||
Жонка | Марыя Максіміліянаўна Лейхтэнбергская | ||||
Дзеці | Сафія Марыя, Максіміліян | ||||
Узнагароды |
|
||||
Удзельнік | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў трэцім сынам вялікага князя Леапольда Бадэнскага (1790—1852) і прынцэсы Сафіі Шведскай (1801—1865), дачкі зрынутага шведскага караля Густава IV Адольфа.
У 1849 годзе паступіў на службу ў прускі першы Гвардзейскі пяхотны полк у якасці старшага лейтэнанта. Перайшоў у 1856 годзе ў артылерыйскую гвардыю, як маёр артылерыі. Даслужыўся да генерал-маёра і камандзіра артылерыйскай брыгады. Сышоў у адстаўку ў 1863 годзе са службы ў прускай арміі, і пабраўся шлюбам з княгіняй Марыяй Лейхтэнбергскай у Санкт-Пецярбургу.
Ён быў членам масонскага ложа «Уранія да неўміручасці», у Берліне, і ганаровым членам ложа «Карл да згоды», у Мангейме.
На Аўстра-пруска-італьянскай вайне паміж Прусіяй і Аўстрыйскай імперыяй у 1866 годзе прыняў галоўнае камандаванне 8-м федэральным корпусам Бадэнскай арміі, якая ваявала на баку Германскага саюза. Апаненты вінавацілі яго ў тым, што ён павінен панесці адказнасць за няўдалы паход і правал кампаніі з-за свайго празмерна асцярожнага кіраўніцтва. На Франка-прускай вайне вайне 1870—1871 камандаваў 1-й Бадэнскай брыгадай корпуса Вердэра. Быў цяжка паранены каля Нюі-Сен-Жоржа.
Быў жанаты з ўнучкай імператара Мікалая I, найяснейшай княгіні Марыі Максіміліянаўне Раманаўскай, герцагіні Лейхтэнбергскай, якая пасля замужжа стала прынцэсай Бадэнскай, дачцэ герцага Максіміліяна Лейхтэнбергскага (1817—1852) і вялікай княгіні Марыі Мікалаеўны. Муж і жонка былі далёкімі сваякамі, маючы агульнага продка — ландграфа Гесэн-Дармштацкага Людвіга VIII. Цырымонія шлюбу адбылася 11 лютага 1863 года. У шлюбе нарадзілася двое дзяцей:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.