![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/Willem_de_Kooning_in_his_studio.jpg/640px-Willem_de_Kooning_in_his_studio.jpg&w=640&q=50)
Вілем дэ Кунінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вілем дэ Кунінг (нідэрл.: Willem de Kooning; 24 красавіка 1904, Ротэрдам — 19 сакавіка 1997, Лонг-Айленд) — мастак і скульптар другой паловы XX стагоддзя, адзін з лідараў абстрактнага экспрэсіянізму.
Вілем дэ Кунінг | |
---|---|
нідэрл.: Willem de Kooning | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Willem de Kooning |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1904(1904-04-24)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1997(1997-03-19)[2][4][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elaine de Kooning[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, выкладчык універсітэта, дызайнер, рысавальнік, мастак-гравёр |
Месца працы | |
Жанр | партрэт[6], пейзаж[6], абстракцыянізм[6] і фігуратывізм[d][6] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм[9][6] і жывапіс дзеяння[d][10][6] |
Уплыў на | Роберт Раўшэнберг і Том Веселман |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
|
![]() |
Яго бацькі, Леендэрт дэ Кунінг і Карнэлія Нобель, развяліся ў 1907 годзе, і дэ Кунінг жыў спачатку з бацькам, а затым з маці. Да 1924 года наведваў вячэрнія заняткі ў Ратэрдамскай Акадэміі. У 1926 годзе нелегальна выехаў у ЗША, на працягу наступных 70 гадоў жыў і працаваў у Нью-Ёрку. Сябраваў з Аршылам Горкі, які паўплываў на яго творчасць.
Індывідуальная манера дэ Кунінга склалася на мяжы 1930-х і 1940-х гг. пад уплывам Пікаса і Міро. У 1943 годзе ён ажаніўся з вядомай мастачкай Элен Фрыд. У 1950-я гады дэ Кунінг ідзе па шляху прымітывізацыі, распрацоўвае так званыя «фігуратыўныя абстракцыі».
З часам палотны дэ Кунінга напаўняюцца пейзажнымі матывамі, становяцца ўсё менш прадметнымі. Прыцягненне да наўмыснай дэкаратыўнасці пераважае ў працах яго позняга перыяду, ускладненага алкагалізмам і хваробай Альцгеймера. Нягледзячы на неадназначны характар творчасці дэ Кунінга, ён стаў першым мастаком, удастоеным Імператарскай прэміі.
У 2006 годзе яго трэцяя карціна з серыі «Жанчыны» была прададзена за 137,5 млн долараў, стаўшы другім паводле цаны творам мастацтва ў гісторыі (цяпер займае трэцяе месца)[12].