Вікіпедыя:Унікайце няпэўных выразаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Няпэўныя выразы — словы або абароты, якія быццам пацвярджаюць выказванне, але не спасылаюцца на правяральныя крыніцы або самі недакладныя, напрыклад — «некалькі», датычна пэўна вядомай колькасці. Надаюць выразу або сказу выгляд аўтарытэтнага меркавання, але не дазваляюць чытачу ацаніць аўтарытэтнасць яго крыніцы. Калі сцверджанне не можа быць сфармулявана без няпэўных выразаў, яно парушае нейтральны пункт гледжання; трэба знайсці крыніцу такога сцверджання, або яно мусіць быць выдалена.
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Сцісла: Унікайце выразаў узору «кажуць, што…» або «цяпер...». Пішыце пэўна, хто і калі. |
Калі сцверджанне можа быць сфармулявана без няпэўных выразаў, яны толькі шкодзяць яго нейтральнасці. Напрыклад, «Мінск — найлепшы горад у свеце» яўна перадузятае, у такім разе ўжыванне няпэўнага выразу можа даць ілюзію нейтральнага пункту гледжання: «Некаторыя кажуць, што Мінск — найлепшы горад у свеце», — што хоць лагічна дакладна (хтосьці праўда можа так казаць), але не інфарматыўна:
- Хто менавіта так лічыць, імёны ананімных аўтарытэтаў?
- Калі яны так сказалі? У XV стагоддзі, у часы Рэчы Паспалітай або 1 красавіка?
- Некаторыя — колькі, трое з сямі, сямёра з мільёна?
- Якой кваліфікацыі гэтыя людзі? Яны гісторыкі, архітэктары, урбаністы, іншаземныя паслы або літаратурныя персанажы?
- Дзе гэтыя некаторыя? Што іх аб’ядноўвае, якую супольнасць яны прадстаўляюць?
- Наколькі яны могуць быць прадузятымі?
- Чаму іх меркаванне можа быць значным?
Няпэўныя выразы звычайна не даюць нейтральнага пункту гледжання, але могуць служыць шырмай асабістаму меркаванню, чуткам або прапагандзе. Не кожны чытач у стане заўважыць, што падмацаваныя імі звесткі трымаюцца на хісткім грунце. Гэта асабліва небяспечна ў такім аўтарытэтным тэксце як энцыклапедыя. Значна лепей пазначыць імя таго, хто выказаў меркаванне, чым падаваць яго крыніцу як ананімную.
Эсе тлумачыць правілы ВП:Правяральнасць, ВП:Нейтральны пункт гледжання, ВП:Аўтарытэтныя крыніцы. Найчасцей няпэўнасць узнікае пры перадачы тэксту «праз трэція рукі» — калі крыніцы не пазначана, і ўдзельнік нешта недзе чуў і піша з памяці, або крыніца ёсць, але нізкай аўтарытэтнасці, напрыклад, забаўляльны сайт, шматкротны рэпост рознымі сайтамі навіны, што «брытанскія навукоўцы» адкрылі нешта незвычайнае. У такіх выпадках вельмі пажада знайсці арыгінал паведамлення або публікацыю на яго на аўтарытэтным сайце. У выпадку цытаты, напрыклад, "доктар эканамічных навук, В. І. Жук піша: «Сярод эканамістаў пераважае тэорыя, паводле якой…» — удакладняць сцвярджэнне, наколькі менавіта тэорыя пераважае, не абавязкова, але можна, падаўшы яго не цытатай.