Вікіпедыя:Лялечны тэатр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віртуал (лялька, пятрушка) — уліковы запіс удзельніка, дадаткова зарэгістраваны адным з ужо існуючых удзельнікаў Вікіпедыі. Такіх удзельнікаў называюць «лялькаводы». Выкарыстанне віртуалаў вельмі непажадана па многіх прычынах. Па выразе Джымі Вэйлза, «супраць гэтага няма правіл, але без важкіх прычын гэта лічыцца непрыстойнасцю».
Старонка — эсэ пра Вікіпедыю, не правіла або парада і мае азнаямляльны характар. |
Сцісла: Не выкарыстоўвайце некалькі ўліковых запісаў, каб стварыць ілюзію большай падтрымкі вашага меркавання, каб уводзіць іншых у зман і парушаць правілы. |
Асноўная прычына непажаданасці выкарыстання віртуалаў заключаецца ў магчымасці падачы ў галасаваннях адным удзельнікам больш чым аднаго голасу або ў магчымасці парушэння іншых правіл Вікіпедыі без наступстваў для асноўнага ўліковага запісу ўдзельніка.
Выкарыстанне некалькіх уліковых запісаў у прынцыпе дазваляецца, але вы павінны адмовіцца ад іх выкарыстання, калі яны вам патрэбныя толькі для падтрымкі чыёй-небудзь пазіцыі.