Вікіпедыя:Ігнаруйце ўсе правілы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Правілы Вікіпедыі маюць другаснае значэнне ў параўнанні з яе мэтамі. Таму калі пэўнае правіла замінае вам паляпшаць Вікіпедыю або падтрымліваць яе функцыянаванне, ігнаруйце яго[1][2].
![]() | Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
![]() | Сцісла: Правілы Вікіпедыі маюць другаснае значэнне ў параўнанні з яе мэтамі. Таму, калі якоесьці правіла замінае вам паляпшаць Вікіпедыю або падтрымліваць яе функцыянаванне, ігнаруйце яго. Калі правілы ў той або іншай сітуацыі супярэчаць, з вашага пункту гледжання, здароваму сэнсу, альбо вы не ведаеце або не зразумелі тое ці іншае правіла, то кіравацца варта здаровым розумам і асноўнымі прынцыпамі і мэтамі праекта. |
Калі вы хочаце працаваць у Вікіпедыі, вы не мусіце папярэдне прачытаць якіясьці правілы. Калі вы робіце тое, што лічыце слушным, вы, хутчэй за ўсё, не памыліцеся, ну, а калі і памыліцеся, то не страшна — мы ўсе робім памылкі. Што б вы ні зрабілі, гэта лёгка выправіць: папярэднія версіі старонкі застаюцца ў гісторыі старонкі і іх можна аднавіць. Калі хтосьці не пагодзіцца з вашымі рэдагаваннямі, ён скажа вам пра гэта, і вы зможаце гэта абмеркаваць. Так што не хвалюйцеся, праўце смела і дапамагайце паляпшаць гэту свабодную энцыклапедыю.
Нягледзячы на сваю назву, правіла «Ігнаруйце ўсе правілы» не супярэчыць іншым правілам. Яно тут дзеля таго, каб мы не забывалі пра сваю галоўную мэту — стварэнне энцыклапедыі. У параўнанні з гэтай мэтай, правілы не значаць нічога. Добра, калі яны спрыяюць дасягненню гэтай мэты. Калі яны перашкаджаюць, то іх трэба выправіць.